Удзельнікаў «Вольнага хору» і супрацоўнікаў філярмоніі сьпевака Дзяніса Іванова і віялянчэліста Аляксандра Сердзюкова затрымалі 4 лістапада на працоўным месцы. Пра гэта піша Tuzin.fm.
Музыкаў павезьлі ў Савецкі РУУС.
2 лістапада позьнім вечарам невядомыя затрымалі выкладчыцу Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Тацяну Галузу. Дырыгентку Галіну Казіміроўскую затрымалі 29 кастрычніка і пазьней аштрафавалі на 810 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі ўжо другую дырыгентку. Палююць на «Вольны хор»?