Міжнародны хакейны турнір плянавалі правесьці з 5 да 7 лістапада. У ім меліся згуляць юніёрскія зборныя Беларусі і Расеі.
Але ў адной зь беларускіх камандаў выявілі ўспышку вірусу, паведаміла беларуская Фэдэрацыя хакею, не ўдакладніўшы, пра які вірус ідзе гаворка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі выявілі 929 інфікаваных COVID-19