Скульптара Гэніка Лойку асудзілі на 20 сутак. Ён на Акрэсьціна, піша «Новы Час».
Гэніка Лойку затрымалі 1 лістапада падчас маршу «Дзяды супраць тэрору».
Лойка — скульптар, змагар за беларускамоўную адукацыю, арганізатар унікальных скульптурных пленэраў «Легенды зь пяску». Лойка стварыў помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве. Грошы за яго браць адмовіўся.