Дзьмітрый Мазура, студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне. Пра гэта паведамляе tut.by.
Першы працэс над Дзьмітрыем прайшоў 28 верасьня. Суд Савецкага раёну сталіцы пакараў яго 23 суткамі арышту. Тады Мазуру абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту каля ўнівэрсытэту, якая прайшла 22 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разьвязка набліжаецца хутка», — расейскі гісторык Зубаў пра «сутаргі Лукашэнкі», Крэмль і беларускіх партызанДругі суд над Дзьмітрыем адбыўся 5 кастрычніка, пакуль ён адбываў свой папярэдні арышт. Тады яго судзілі за ўдзел у шэсьці студэнтаў 1 верасьня. І зноў суд Савецкага раёну прызнаў студэнта вінаватым, прызначыўшы максымальнае пакараньне – 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Сумарны тэрмін арышту склаў 38 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнтаў Акадэміі мастацтваў адлічылі за пратэст. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мэдыкаў затрымалі за «пратэст супраць затрыманьняў». ВІДЭА