Студэнтаў Акадэміі мастацтваў адлічылі за пратэст. ВІДЭА

Карына Чакур і яе мастацкая інсталяцыя

Студэнтаў 5-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Карыну Чакур і Аляксандра Данілкіна адлічылі за ўдзел у «масавых мерапрыемствах» у акадэміі. Самі студэнты кажуць, што выходзілі падтрымаць тых, хто страйкуе, і выказаць пратэст супраць гвалту і рэпрэсіяў.