У Маладачанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы навучэнцам паказваюць дакумэнт за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі. У ім гаворыцца, што адміністрацыйны арышт не зьяўляецца ўважлівай прычынай пропускаў вучобы, піша «Рэгіянальная газета».
Навучэнец каледжа на ўмовах ананімнасьці паказаў журналістам выданьня, як выглядаюць гэтыя паперы. У дакумэнце за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі сказана, што пропускі заняткаў з прычыны адбыцьця адміністрацыйнага арышту не зьяўляюцца ўважлівай прычынай адсутнасьці ў каледжы. Навучэнцам далі азнаёміцца з гэтым дакумэнтам сёньня, 2 лістапада.
«Там нікога не хвалявала, падпішам мы ці не, таму што нам прынесьлі проста азнаёміцца», — сказаў суразмоўца «Рэгіянальнай газеты».
На раздрукоўцы дакумэнту таксама стаіць подпіс Сьвятланы Галубко — намесьніцы дырэктара гэтай навучальнай установы. Подпіс пастаўлены 29 кастрычніка.