Падзеі ў Беларусі застаюцца ўнутранай справай гэтай краіны, а выхадам з крызісу зьяўляецца правядзеньне канстытуцыйнай рэформы. Пра гэта 2 лістапада заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка.
«Усё, што адбываецца ў Беларусі, — гэта ўнутраная справа Беларусі, — цытуе Рудэнку агенцтва ТАСС. — Прэзыдэнт Лукашэнка выразна заявіў, што выхадам зь цяперашняй сытуацыі можа стаць працэс канстытуцыйнай рэформы — палітычны працэс з удзелам розных пластоў насельніцтва, у тым ліку прадстаўнікоў апазыцыі. Зыходзім менавіта з гэтага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея ня ўмешваецца ў правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у БеларусіАдказваючы на пытаньне ТАСС, ці могуць пратэсты ў Беларусі скончыцца да канца году, Рудэнка сказаў, што адказ на яго павінен даць Лукашэнка.