Падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Веніямінам, Аляксандар Лукашэнка закрануў сытуацыю з каталіцкім мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, якога беларускія памежнікі не пускаюць у Беларусь.
«Я як кіраўнік дзяржавы па Канстытуцыі абавязаны абараняць гэтую дзяржаву, гэта найпершы мой абавязак. Я буду вымушаны рэагаваць. Прыкладам таму зьяўляецца настаяцель каталіцкай царквы. Езьдзіць у Польшчу і атрымліваць кансультацыі, як разбураць нашу краіну, нікому не будзе дазволена».
14 верасьня Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што пашпарт Тадэвуша Кандрусевіча быў прызнаны несапраўдным, таму яму і было адмоўлена ва ўезьдзе ў краіну 31 жніўня. Мітрапаліт Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і ня мае іншых грамадзянстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мітрапаліт мог зрабіць выгляд, што нічога ня бачыць. Але як тады жыць?» — біскуп Касабуцкі. ВІДЭАМітрапаліт Кандрусевіч нарадзіўся ў Беларусі. На пэўны час ён выходзіў з грамадзянства Беларусі, калі кіраваў каталіцкім касьцёлам у Расеі. У 2007 годзе мітрапаліт вярнуўся на радзіму, калі папа Рымскі прызначыў яго кіраваць касьцёлам у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Кандрусевіч абмеркаваў у Ватыкане пляны вяртаньня ў Беларусь