У Пецярбургу шоў «Ноч усіх дыктатараў» наведалі «Пуцін», «Лукашэнка» і іншыя аўтарытарныя «палітыкі».
Пераможца шоў, якое зладзілі мясцовыя актывісты, выйграў «квіток у Гаагу». Месца правядзеньня «Палітычнага Хэлоўіна» зьмянялася тройчы. Супрацоўнікі паліцыі адгаворвалі ўладальнікаў кавярні ад гэтай вечарыны, але «Ноч усіх дыктатараў» усё роўна адбылася.