Перад будынкам парлямэнту Грузіі на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі пачаўся мітынг аб’яднанай апазыцыі, падчас якога лідэры апазыцыі і іх прыхільнікі маюць намер пратэставаць супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Яны сьцьвярджаюць, што выбары былі сфальшаваныя і ня маюць намеру прызнаваць іх вынікі.
Адна зь лідэраў «Адзінага нацыянальнага руху» Саломэ Зурабішвілі заявіла на мітынгу, што партыя мае намер даць кіраўнікам дыпляматычных місіяў доказы подкупу выбарцаў з боку кіроўнай партыі «Грузінская мара».
ЦВК Грузіі падлічыў больш за 90% бюлетэняў. Кіроўную партыю «Грузінская мара» падтрымалі крыху больш за 48% тых, хто прагаласавалі, апазыцыйную «Адзіны нацыянальны рух» — каля 27%.
Старшыня кіроўнай партыі Бідзіна Іванішвілі павіншаваў прыхільнікаў зь перамогай на выбарах, не чакаючы папярэдніх афіцыйных дадзеных і спасылаючыся на экзытполы.
Грузінская апазыцыя лічыць выбары сфальшаванымі. Лідэры апазыцыйных партыяў маюць намер прасіць міжнародных назіральнікаў не прызнаваць парлямэнцкія выбары легітымнымі.
- Парлямэнцкія выбары ў Грузіі праходзілі паводле новых правілаў
- Парог для праходжаньня партый паніжаны з 3 да 1%
- У выбарах бралі ўдзел 48 партый і два блёкі
- У парлямэнт Грузіі выбіраюць 150 дэпутатаў: 120 па сьпісах і 30 — паводле мажарытарнай сыстэмы
- Парлямэнт выбіраецца на чатыры гады.
-