Тысячы людзей далучыліся ў Менску да маршу «Дзяды супраць тэрору». ВІДЭА

Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада.

1 лістапада праходзіць чарговы марш пратэсту. Гэтым разам людзі ідуць у Курапаты, на месца сталінскіх расстрэлаў.

Сілавікі не далі калёне прайсьці праспэктам Незалежнасьці, калёна разьдзялілася, але больш за 10 тысяч чалавек прадоўжылі шэсьце ў Курапаты.