Журналісты Tut.by і БелаПАН выйшлі на волю пасьля 15 сутак за працу на студэнцкім маршы пратэсту. ВІДЭА

Вадзім Заміроўскі па вызваленьні з-пад арышту ў Жодзіне

Зь СІЗА ў Баранавічах выйшлі на волю журналісты Вадзім Заміроўскі і Ўсевалад Зарубін (Tut.by і БелаПАН).

Яны адбывалі 15-дзённы арышт за працу на студэнцкім пратэсьце 17 кастрычніка.

Усевалад Зарубін

Фатограф Вадзім Заміроўскі апавядае пра ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА ў Баранавічах, параўноўвае зь менскай турмой на Акрэсьціна.

Драʼя Сьпевак, Вадзім Заміроўскі

Сустракаць Вадзіма Заміроўскага і Ўсевалада Зарубіна прыйшла і журналістка Onlinerʼа Дарʼя Сьпевак. Іх траіх затрымалі 17 кастрычніка падчас асьвятленьня маршу студэнтаў у цэнтры Менску і абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволенай акцыі. Заміроўскага і Зарубіна арыштавалі на 15 дзён, Сьпевак — на 13.

Ад пачатку году Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала больш як 400 выпадкаў перасьледу журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць. Адзначана пашкоджаньне і канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні, зьбіваньне, страляньне гумовымі кулямі, штрафы, адміністрацыйныя арышты за «ўдзел у мітынгах» і «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням міліцыі», крымінальныя справы.