У нядзелю 1 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.
Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.
Абмежаваць доступ патрабуюць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы».
Сёньня ў Менску а 14-й гадзіне чакаецца марш «Дзяды супраць тэрору». Удзельнікі зьбіраюцца каля станцыі мэтро «Парк чалюскінцаў» каб ісьці ў Курапаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах на фоне новых рэпрэсіяў