Усё насельніцтва Славаччыны будзе пратэставанае на наяўнасьць каранавірусу. Тыя, хто не пагодзіцца прайсьці тэст, будуць аштрафаваныя.
Славаччына стала першай краінай у сьвеце, якая вырашыла правесьці ўсеагульнае тэставаньне насельніцтва на наяўнасьць каранавірусу. У Славаччыне жыве каля 5,4 мільёна чалавек. У кампанію тэставаньня ўключыцца амаль 45 000 тысяч супрацоўнікаў службы здароўя, а таксама армія і паліцыя. Урад плянуе правесьці тэсты ў пяці тысячах кантрольных пунктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сытуацыя з Covid-19 у сьвеце: рэжым поўнай самаізаляцыі ў Францыі, новыя абмежаваньні ў Італіі і НямеччынеНасельніцтва будзе тэставацца шляхам так званых антыгенных тэстаў. Хоць удзел у тэставаньні ня лічыцца абавязковым, нязгодныя з правядзеньнем тэсту могуць быць аштрафаваныя.
Тыя, чый тэст пакажа станоўчы вынік, будуць аўтаматычна накіраваныя на 10-дзённы карантын. Першы этап ўсеагульнага тэставаньня ў Славаччыне будзе доўжыцца два дні. Чарговыя этапы плянуецца правесьці ў будучыя выходныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Славаччыне лідэр партыі атрымаў 4 гады турмы за нацысцкую сымболікуДа гэтага часу ў Славаччыне выяўлена больш за 55 000 тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам, ад COVID-19 памерла 212 пацыентаў.
Пра пляны правядзеньня усеагульных тэстаў заявілі таксама Манака і Люксэмбург.