Ля рэстарацыі «Поедем поедим» затрымалі трох абаронцаў Курапатаў

Каардынатарка ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька.

Як паведаміла ў фэйсбуку Тацяна Шапуцька, на Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаулу.

«Сказалі, што за бел-чырвона-белы сьцяг. Куды вязуць, пакуль няясна».

1 лістапада традыцыйны нядзельны марш пратэсту заклікалі правесьці ў Курапаты.

Акцыя пратэсту супраць пабудовы і працы ў ахоўнай зоне Курапатаў рэстарацыі «Поедем поедим» правоходзяць з чэрвеня 2018 году. Акцыі адбываюцца ў выглядзе варты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.