Два матэрыялы беларускай Свабоды прызналі найлепшымі за месяц сярод усіх службаў Радыё Свабода

Матэрыялы журналістаў беларускай Свабоды перамаглі ў конкурсе «Найлепшае ад Радыё Свабода» ў дзьвюх катэгорыях. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў РС за верасень 2020 году.

У катэгорыі «Навіны і бягучыя падзеі» перамог відэарэпартаж пра 50-ы дзень пратэстаў у Горадні і Гомлі.

У катэгорыі «Спэцыяльны праект» найлепшай прызнаная фотагалерэя здымкаў з пратэстаў Уладзя Грыдзіна. Яна рыхтуецца да выставы ў Брне. Здымкі Ўладзі будуць таксама выстаўляцца ў іншых гарадах Эўропы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна, якога арыштавалі на 11 сутак за «несанкцыяваную акцыю»