У Горадні АМПАП разагнаў марш у падтрымку страйкоўцаў «Азоту». Адбыліся затрыманьні. ФОТА

Марш падтрымкі рабочых заводу «Гродна-Азот». 31 кастрычніка.

Людзей затрымліваюць на праспэкце Касманаўтаў.

Каля 100-150 сілавікоў у шаломах бегаюць па дварах і затрымліваюць людзей, што ішлі падтрымаць супрацоўнікаў «Гродна-Азот».

200 горадзенцаў а 15.30 рушылі расьцягнутай калёнай у бок завода «Гродна-Азот». Іх падтрымлівалі аўтамабілісты, якія сыгналілі на знак салідарнасьці.

Марш падтрымкі страйкоўцаў Гродна Азот.