Кавэр-бэнд выйшаў з турмы і абскардзіў прысуды

Your browser doesn’t support HTML5

26 верасьня ў Менску ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў гурту Best Sound Band.

Альтыстка Ніна Матушкіна, гітарыст Вадзім Бурак і бас-гітарыст Яраслаў Бандарчук атрымалі 13, 13 і 12 сутак арышту адпаведна. Судзілі музыкаў паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за нібыта ўдзел у мітынгу каля філярмоніі.

Пасьля вызваленьня музыкі спрабавалі абскардзіць рашэньне суду, але, нягледзячы на тое, што маюць пісьмовы дазвол ад Менгарвыканкаму выступаць на вуліцы, не змаглі даказаць сваю невінаватасьць.