Каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту праходзіць акцыя салідарнасьці з адлічанымі студэнтамі і звольненымі выкладчыкамі. Аналягічныя акцыі праходзяць ля іншых ВНУ Менска.
Ля ўваходу ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны унівэрсытэт (МДЛУ) на акцыю салідарнасьці з адлічанымі і звольненымі зьбіраюцца студэнты, выкладчыкі, бацькі, выпускнікі ВНУ, паведамляе БелаПАН.
Па стане на 13.20 каля ўваходу ў МДЛУ знаходзіліся каля двухсот чалавек. Яны трымаюць плякаты і фатаграфіі звольненых выкладчыкаў з надпісамі «Вы ніколі не знойдзеце годную замену», «Спыніце звальненьні!», «Спыніце адлічэньні!», «Асабістая меркаваньне — не падстава для звальненьня», «А хто нас заўтра вучыць будзе?».
Па словах бацькоў студэнтаў, якія знаходзяцца ў сьпісах на адлічэньне (каля 15 чалавек), яны прыйшлі сюды, каб падпісаць зварот да новага рэктару Натальлі Лапцевай з патрабаваньнем перагледзець рашэньне кіраўніцтва ў дачыненьні да звольненых выкладчыкаў і адлічаць студэнтаў, а таксама не дапускаць надалей ціску на за палітычныя погляды і грамадзянскую пазыцыю.
Аналягічныя акцыі праходзяць каля іншых менскіх ВНУ: мэдыцынскім унівэрсытэце, БДУ, БДЭУ, Акадэміі мастацтваў.