Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў.
Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў.
«У адным цэху пасьля страйку звольнілі трох чалавек, і гэты цэх сёньня не прыступіў да працы. Рабочыя хочуць выйсьці на прахадную, каб выказаць свой пратэст», — сказаў прафсаюзны лідэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы чалавек на сустрэчы работнікаў БелАЗ з кіраўніцтвам гораду. ВІДЭАРаней на БелАЗе страйк адбыўся 17 жніўня, тады рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні.
26 кастрычніка ў Беларусі быў аб’яўлены агульнанацыянальны страйк у сувязі зь невыкананьнем патрабаваньняў ультыматуму, выстаўденага Сьвятланай Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ультыматум працуе». Дыскусія аналітыкаў пра нядзельны пратэст і пэрспэктывы страйкуАдстаўку Аляксандра Лукашэнкі, спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў падтрымалі сотні тысяч беларусаў, якія перад тым выйшлі на марш «Народны ультыматум». Акцыі былі жорстка разагнаныя. У Менску супраць дэманстрантаў ужылі сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі, ёсьць пацярпелыя.