30 кастрычніка працягваецца перасьлед людзей за палітычныя погляды. Праваабаронцы «Вясны» зьбіраюць факты затрыманьняў, ператрусаў, адлічэньняў студэнтаў і звальненьня працоўных.
У Менску раніцай падчас адзіночнага пікету каля сталічнай гімназіі № 8 затрымалі Івана Булву. Па словах сьведак, яго скруцілі чатыры амапаўцы і запхнулі ў аўтамабіль і, як мяркуюць праваабаронцы, павезьлі ў РУУС Савецкага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніце гвалт, беззаконьне, хлусьню». Беларускія настаўнікі зьвярнуліся да ўладаў. ВІДЭАНапярэдадні каля менскай гімназіі № 4 экіпаваныя байцы Дэпартамэнту аховы схапілі Андрэя Асіпенку, у якога тут вучацца трое дзяцей. Ён выйшаў з плякатам «Вучні, вы неімаверныя! Ганарымся вамі». Суд Фрунзэнскага раёну асудзіў яго на 15 дзён арышту за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі».
Праваабаронцы таксама паведамляюць, што ў Менску ўначы з дому супрацоўнікі міліцыі забралі Кірыла Фядосава. Ягоны бацька змог даведацца, што сына адвезьлі ў ІЧУ на Акрэсьціна. Таксама з кватэры ў РУУС Савецкага раёну забралі Паўла Янкоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адлічылі найлепшых». Каго пазбавілася адміністрацыя мэдычнага ўнівэрсытэтуПаведамляецца пра затрыманьне жыхара Менска Сяргея Ласіцкага. Яго даставілі спачатку ў Маскоўскі РУУС, а затым у Сьледчы камітэт.