Больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў, у тым ліку прарэктар па вучэбнай рабоце Алена Бохан, у адкрытым лісце запатрабавалі аднавіць студэнтаў, адлічаных з гэтай ВНУ, паведамляе Tut.by.
«Мы, выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заклікаем спыніць перасьлед студэнтаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю, аднавіць адлічаных студэнтаў, ня чыніць перашкодаў для мірных сходаў.
Мы выказваем сваю салідарнасць з тымі студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, чые грамадзянскія і палітычныя свабоды былі парушаны.
Мы настойваем на тым, што палітычны крызіс у беларускім грамадзтва можа быць вырашаны толькі праз дыялёг, у якім возьмуць удзел шырокія колы беларускага грамадзтва. Гэты дыялёг немагчымы, калі кіраўніцтвам нашай краіны выкарыстоўваюцца сродкі гвалтоўнага перасьледу грамадзян», — гаворыцца ў звароце.
Сярод людзей, якія падпісалі ліст, — прарэктар па вучэбнай працы Акадэміі мастацтваў Алена Бохан, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская, беларускі графік Павел Татарнікаў і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарэктарка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адмовілася адлічваць студэнтаўУвечары 27 кастрычніка ў телеграм-каналах зьявіліся фота загаду аб адлічэньні трох студэнтаў БДАМ. Як мінімум аднаго зь іх — за ўдзел у акцыі пратэсту. Яшчэ двум — афіцыйна зрабілі вымову. Дакумэнт уступіў у сілу з 26 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адлічылі найлепшых». Каго пазбавілася адміністрацыя мэдычнага ўнівэрсытэтуПодпісы прарэктара па вучэбнай рабоце Алены Бохан і дэкана мастацкага факультэта Ганны Конанавай пад загадам адсутнічаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭГУ ў Вільні абяцае прыняць адлічаных зь беларускіх ВНУ студэнтаў