Аляксандар Лукашэнка прадставіў калектыву Міністэрства ўнутраных спраў новага міністра Івана Кубракова і начальніка ГУУС Менска Міхаіла Грыба, перадае БелТА.
«Тут сабралася кіраўніцтва сілавых структур, ад эфэктыўнасьці працы якіх сёньня як ніколі залежыць і стабільнасьць, і дабрабыт нашых людзей, — сказаў Лукашэнка».
Лукашэнка расказаў, што Кубракоў прайшоў шлях ад міліцыянта-кіроўцы аднаго зь менскіх райаддзелаў да начальніка галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму, узначальваў Заслаўскі РАУС, УУС Віцебскага аблвыканкаму.
«Менавіта дзякуючы арганізацыі апэратыўна-службовай дзейнасьці, таго, як граматна былі разьмеркаваныя сілы і сродкі, была гарантаваная бясьпека жыхароў і гасьцей сталіцы, у тым ліку ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў», — адзначыў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаюць асноўныя апоры. Чаму Лукашэнка чарговы раз памяняў сілавікоўЁн таксама ўручыў генэральскія пагоны: новаму міністру Івану Кубракову, Юрыю Караеву і Аляксандру Барсукову — генэрал-лейтэнанта міліцыі, Міхаілу Грыбу — генэрал-маёра міліцыі.
Новым міністрам унутраных спраў 29 кастрычніка быў прызначаны Іван Кубракоў, які дагэтуль быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван КубракоўБылы міністар Юры Караеў стаў памочнікам Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці.
Намесьніка міністраў унутраных спраў Аляксандра Барсукова таксама звольнілі з пасады і прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начальнік менскай міліцыі: Пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС