Ён прыйшоў на пасаду, якую да ўчора займаў цяперашні міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Да гэтага Грыб кіраваў УУС Віцебскага аблвыканкаму. Кубракоў таксама ў свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкаму, адзначыў тэлеграм-канал «Пул Первого».
Міхаілу Грыбу 40 гадоў. На пасадзе кіраўніка віцебскай міліцыі ён быў з сакавіка 2019 году. Перад гэтым займаў пасаду намесьніка кіраўніка ГУУС Менскага гарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаюць асноўныя апоры. Чаму Лукашэнка чарговы раз памяняў сілавікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даручыў прыцягнуць у народныя дружыны былых вайскоўцаў і забясьпечыць іх зброяй