Грамадзян Беларусі прапускаюць празь мяжу на тэрыторыю сваёй краіны. Пра гэта Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў Tut.by.
«Грамадзянаў Беларусі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь прапускаюць. Ёсьць абмежаваньні што да фізычных асобаў, якія прыбываюць і плянуюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсьць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя рашэньні ў залежнасьці ад сытуацыі, якая складваецца з тым, хто перасякае мяжу», — сказаў прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.
Менсктранс у сваім тэлеграме паведаміў, што міжнародныя рэйсы аднавіліся ад 7-й гадзіны 30 кастрычніка.
Літоўскі міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус раней завіў, што Беларусь не папярэджвала Літву пра закрыцьцё мяжы.
Увечары 29 кастрычніка грамадзяне Беларусі на працягу некалькіх гадзін не маглі ўехаць у краіну з сумежных дзяржаваў (акрамя Расеі) у сувязі з прынятым рашэньнем аб часовым абмежаваньні ўезду з Украіны, Латвіі, Літвы і Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Расеі пра беларускі пратэст: «Выходзяць жа ня ўсе пэнсіянэры, ня ўсе студэнты»