У Гомлі прайшла акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій

Удзельнікі — каля трыццаці чалавек — сабраліся на 9-м кілямэтры шашы «Гомель-Чарнігаў». Там у 1990-я гады паставілі крыж памяці рэпрэсаваных.

Гамельчукі ўзгадалі сваіх землякоў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій, у тым ліку Палуту Бадунову, Рыгора Клімовіча, і тых, хто загінуў за свабоду — Міхася Жызнеўскага (украінскі Майдан 2014), Аляксандра Віхора (восень 2020).