На 29 кастрычніка да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся 49 работнікаў. Але большасьць зь іх пасьля пачатку страйку пазвальнялі.
У страйкаме «Беларуськалію» Свабодзе расказалі, што сёньня да страйку далучыўся яшчэ адзін шахтар.
Там кажуць, што кожны дзень да іх зьвяртаюцца работнікі прадпрыемства, каб высьветліць акалічнасьці, зьвязаныя з выхадам у страйк.
«Мы зь імі размаўляем, расказваем пра дапамогу, якую яны атрымаюць, што не застануцца сам-насам зь дзяржаўнай сыстэмай, а могуць разьлічваць на рабочую салідарнасьць», — падзяліліся ў страйкаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам пачаў дапамагаць прыватны бізнэс», — сябра страйкаму «Беларуськалію»