Арына Ястраб вяла перадачы на беларускім тэлебачаньні цягам амаль 20 гадоў. Звольнілі яе ў 2010-м, калі яна абурылася чорным сьпісам дзеячоў мастацтва, якіх нельга ўзгадваць на дзяржаўных тэлеканалах.
Цяпер Арына Ястраб наведвае штотыднёвыя маршы пэнсіянэраў, ходзіць з плякатам, які зрабіла сама. Жанчына кажа, што пратэсты ня спыняцца, што сталыя людзі маюць рашучы настрой, бо разумеюць, што выходзяць на вуліцу не для сябе, а для сваіх дзяцей і ўнукаў.