Мэдыкі Беларусі і замежжа далучаюцца да акцыі #YouStrikeWeWork. У яе рамках беларускія дыяспары па ўсім сьвеце падтрымліваюць беларускіх рабочых, якія страйкуюць.
«Мы, мэдыкі Беларусі і замежжа, запускаем акцыю ў падтрымку страйкоўцам Беларусі #медики_бастующим. Мы пераводзім свой двухдзённы заробак у фонд салідарнасьці BYSOL», — паведаміла ў Тэлеграме незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў Беларусі «Белые халаты».
У паведамленьні мэдыкі заклікаюць калегаў далучацца да акцыі і публікаваць у сваіх сацсетках хэштэг #медики_бастующим, каб падключыць да акцыі як мага больш сваіх калегаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзе вайна, а мы разварушваемся». Кіраўнік МУС Караеў расказаў, калі па пратэстоўцах будуць прымяняць баявую зброю«Завадчане, супрацоўнікі сфэры транспарту, работнікі камунальных службаў і іншыя нашы героі, ратуйце краіну, пакуль мы ратуем жыцьці! #YouStrikeWeWork», — напісалі мэдыкі.
У рамках акцыі #YouStrikeWeWork беларускія дыяспары па ўсім сьвеце, якія падтрымліваюць беларускіх рабочых, пералічылі ў фонд BYSOL ужо больш за 583 тысячы эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы «партызанскай барацьбы» — Ярашук