Супрацоўніку «Гродна Азот» і актывісту незалежнага прафсаюзу на заводзе Аляксандру Жуку суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў 30 сутак арышту за ўдзел у двух мітынгах пратэсту.
Як расказаў калега Жука, той пасьпеў пазваніць жонцы і сказаць пра гэта.
Аляксандар Жук зьбіраўся падтрымаць страйк на прадпрыемстве, але зьнік каля 6:30 ранку 27 кастрычніка. Увечары ён пазваніў жонцы з КДБ і паведаміў, што яго забралі на гутарку. Жук заставаўся ў ізалятары да суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На другі дзень страйку зьнікла сувязь з актывістам незалежнага прафсаюзу на заводзе «Гродна Азот»
Што адбываецца на «Гродна Азот». Каротка
- Цэх «Аміяк-3» не прыняў начную зьмену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк цэх «Карбамід-4».
- Работнікі паведамляюць, што адзазу 11 чалавек звольнілі «задняй датай».
- Частка рабочых страйкуе з 26 кастрычніка.