«Нам пачаў дапамагаць прыватны бізнэс», — сябра страйкаму «Беларуськалію»

Страйк шахтараў у Салігорску 17 жніўня

Свабода пагаварыла зь сябрам страйкаму «Беларуськалію» Аляксандрам Курбанам пра сытуацыю на прадпрыемстве.

Паводле Аляксандра Курбана ў першай палове дня 28 кастрычніка да страйкоўцаў далучыліся яшчэ два работнікі прадпрыемства.

«Цяпер нас 48 — тых, хто страйкуе з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў. Адметна, што далучаюцца ня толькі простыя шахтары, але і работнікі наступнага ўзроўню, сёньня далучыўся мэханік. Кажуць, сасьпелі, прыйшоў наш час, хочуць быць з намі разам», — сказаў Аляксандар Курбан.

Паводле яго, цяпер страйкоўцы «Беларуськалію» адчуваюць падтрымку ня толькі калег-рабочых і валянтэрскіх арганізацый, але ўжо і прыватнага бізнэсу. «Падтрымка павялічваецца з усіх бакоў», — сказаў Аляксандар Курбан.

Як паведаміў Свабодзе сябра страйкаму «Беларуськалію» Аляксандар Курбан, 27 кастрычніка шахтары працягваюць далучацца да страйкаму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на прадпрыемствах краіны на другі дзень страйку