Дазвол Шкляраву пакінуць краіну — адзіная мэта, зь якой Пампэо тэлефанаваў Лукашэнку? Чаму Шклярава ня выпусьцілі за мяжу адразу пасьля гутаркі Пампэо з Лукашэнкам? Які ўплыў можа аказаць вызваленьне Шклярава на выбарчую кампанію ў ЗША? Як амэрыканцы могуць абараніць незалежнасьць Беларусі?
Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны экспэрт, былы дыплямат Валер Кавалеўскі і палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.
Кавалеўскі
- Шкляраў — не шараговы амэрыканскі грамадзянін.
- Жонка Шклярава — супрацоўніца дзярждэпартамэнту, гэта быў таксама важны чыньнік сытуацыі.
- МЗС Беларусі даваў абяцаньні, што Шкляраў будзе вызвалены ў хуткім часе, а час ішоў.
- Амэрыканцы напачатку верылі ў вэрсію КДБ пра ўдзел Віталя ў беларускіх палітычных справах.
- Трампу ужо мала што дапаможа, амаль палова выбаршчыкаў ужо прагаласала.
- У Пампэо ёсьць уласныя палітычныя амбіцыі, вызваленьне Шклярава — гэта можа паспрыяць яго ўласным палітычным пэрспэктывам.
Класкоўскі
- Я думаю, што гутарка Пампэо і Лукашэнкам не абмяжоўвалася тэмай вызваленьня Шклярава.
- На Лукашэнку ўсё больш узмацняецца ціск з боку Масквы.
- І ў адказ Лукашэнка спрабуе разгойдаць геапалітычныя арэлі.
- Вашынгтон бачыць, што Масква імкнецца захапіць кантроль над Беларусьсю, але робіць выбар на карысьць Лукашэнкі перад танкамі Пуціна ў Беларусі.
- Лукашэнку не хацелася адпускаць жывы тавар, таму Шкляраву дазволілі ўехаць адразу пасьля тэлефоннай гутаркі з Пампэо.
- Лукашэнка апынаецца ў геапалітычных абцугах: ЭЗ узмацняе санкцыі, Масква ўзмацняе ціск.