27 кастрычніка раніцай на праспэкце Дзяржынскага затрымалі семярых мэдыкаў РНЦП «Кардыялёгія», якія стаялі ў «ланцугу салідарнасьці» перад пачаткам працоўнага дня.
Загадчыка рэнтгенапэрацыйнай РНПЦ «Кардыялёгія» Алега Паланецкага, кардыяхірурга РНПЦ Уладзімера Андрушчука, загадчыцу аддзяленьня кампутарнай тамаграфіі Ірыну Гайдэль, хірурга Максіма Цыбульскага, анэстэзіёлягаў-рэаніматолягаў Андрэя Бурага, Дзьмітрыя Чуклая і Яўгена Палойку даставілі ў РУУС «для разбору».
Кіраўніца РНПЦ «Кардыялёгія» Натальля Міцькоўская прыехала ў РУУС і вяла перамовы з праваахоўнікамі аб вызваленьні сваіх падначаленых. У выніку на мэдыкаў склалі пратаколы паводле артыкула 23.34 за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і адпусьцілі да суду.
Удзень супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі выйшлі перад шпітальным корпусам з плякатамі ў падтрымку затрыманых калег. Акрамя таго, каля паўсотні чалавек прыйшлі падтрымаць мэдыкаў да будынку Маскоўскага РУУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заблякаваная праца аддзяленьня, дзе дапамагаюць пры інфарктах». На акцыі затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выйшлі зь недзяржаўнай сымболікай і зладзілі правакацыю»,— тэлеканал АНТ пра затрыманьні кардыёлягаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выйшлі зь недзяржаўнай сымболікай і зладзілі правакацыю»,— тэлеканал АНТ пра затрыманьні кардыёлягаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На затрыманых кардыёлягаў склалі пратаколы за акцыю пратэсту. Двое ўжо на волі. ВІДЭА