У Беларусі ад пачатку пандэміі зарэгістравана 94 609 выпадкаў COVID-19. Прырост за суткі — 902 інфіцыкаваныя, паведамляе Міністэрства здароўя.
Афіцыйна прызнаныя тэмпы росту распаўсюду каранавірусу фактычна дасягнулі паказьнікаў першай хвалі каранавірусу.
Паводле ведамства, ачунялі і выпісаныя 84 237 чалавекі з пацьверджаным дыягназам COVID-19.
За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 965 пацыентаў, зь іх 4 — за апошнія суткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адмаўляюць другую хвалю каранавірусу і гавораць пра перамогу над першайПаводле інфармацыі мэдыкаў, частка аддзяленьняў лякарняў, як гэта было вясною, зноў перапрафіляваныя пад прыём пацыентаў з COVID-19 — пасьля таго, як улетку беларускія ўлады заявілі пра фактычную перамогу над каранавірусам.