У Гомлі 26 кастрычніка доктар-фтызіятар Мікалай Козіч выйшаў да будынку сухотнага шпіталю з плякатам «Жыве Беларусь». Неўзабаве яго забрала міліцыя. Сёньня суд Навабеліцкага раёну (судзьдзя Ірына Піскунова) пакараў яго арыштам на 15 дзён за «несанкцыянаваную акцыю».
Бацькі Козіча працуюць у сфэры мэдыцыны. У верасьні ён наведваў бацькоў у Жлобіне і быў затрыманы міліцыяй – разам у маці, жонкай, сястрой і ейным мужам. Іх усіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафамі і арыштамі. Мікалай Козіч тады адбыў у ізалятары 8 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідэалы і праўда даражэйшыя, чым добры заробак». Зь «Беларусьнафты» звольнілі супрацоўнікаў, якія далучыліся да страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦА