Супрацоўнікі «Інтэгралу» паведамляюць пра звальненьні страйкоўцаў

Завод «Інтэграл» у Менску. Архіўнае фота.

26 кастрычніка на тэрыторыі прадпрыемства страйкавалі каля дзясятка супрацоўнікаў.

Пра сытуацыю на менскім «Інтэграле» Свабодзе расказала супрацоўніца прадпрыемства.

«Учора вышлі на тэрыторыі завода крыху больш за 10 чалавек, – гаворыць суразмоўца. – Ахова прадпрыемства ўсіх перапісала. Сёньня раніцай заблякавалі пропускі ў іх. Некаторыя атрымалі вымову. Ва ўнутраным чаце «Інтэгралу» зьявілася інфармацыя пра звальненьне дваіх чалавек. Сёньня страйку ў нас больш няма».

Пра пагрозы звальненьня ўдзельнікаў страйку 26 кастрычніка Свабодзе таксама расказалі супрацоўнікі МЗКТ. Там пакуль вядома пра звальненьне з працы аднаго рабочага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі супрацоўнікаў «Беларусьнафты», якія заявілі пра страйк