Два рэжысэры горадзенскага тэатру далучыліся да страйку

У Горадні артысты «закрытага тэатру» сустрэліся з гледачамі на вуліцы, Горадня, 26 верасьня.

Рэжысэры Горадзенскага драматычнага тэатру Генадзь Мушпэрт і Сяргей Курыленка заявілі пра ўдзел у нацыянальным страйку.

Іншых рэжысэраў у тэатры няма.

Дырэктар тэатру Ігар Гедзіч прапанаваў ім напісаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, але тыя адмовіліся. Яны чакаюць звальненьня паводле артыкулу.

Абодва рэжысэры пэнсійнага ўзросту. У тэатры адмянілі рэпэтыцыі і спэктаклі.