Валер Тарайкоўскі, бацька загінулага Аляксандра Тарайкоўскага, патрабуе ад Сьледчага камітэту Беларусі адкрыць крымінальную справу аб гібелі ягонага сына 10 жніўня ў часе акцыяў пратэсту ў Менску.
Як паведаміла Свабодзе Альвіна Мінгазава, адвакатка Валера Тарайкоўскага, Сьледчы камітэт мусіць да 11 лістапада паведаміць аб выніках разгляду адпаведнай заявы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новае відэа Associated Press пярэчыць афіцыйнай вэрсіі пра сьмерць ТарайкоўскагаПаводле адвакаткі, у заяве Валер Тарайкоўскі адзначае, што факт забойства ягонага сына пацьвярджаецца шматлікімі відэаматэрыяламі, на кадрах якіх відаць, што Аляксандар, знаходзячыся ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская», стаяў з паднятымі рукамі насупраць экіпіяваных прадстаўнікоў праваахоўных органаў бяз зброі і іншых прадметаў у руках і быў застрэлены прадстаўнікамі сілавых структур.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутакБацька загінулага просіць Сьледчы камітэт азнаёміць яго з вынікамі судова-мэдычнай экспэртызы цела Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама паведамляць яму аб працягу праверкі сьмерці сына з указаньнем прозьвішча адказнай за гэтыя дзеяньні асобы.
У якасьці доказаў аб забойстве Аляксандра Тарайкоўскага дададзены відэазапіс, апублікаваны на старонцы «Эўрарадыё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі на паражэньне». Сьведка гібелі Тарайкоўскага зьехаў ва Ўкраіну і расказаў, як гэта былоСьледчы камітэт 11 жніўня пачаў праверку па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага і ў яе межах прызначыў судова-мэдычную экспэртызу. Паводле заканадаўства, яна можа трываць цягам трох месяцаў.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксандар Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.