Адпусьцілі выканаўцу адной з галоўных роляў у фільме «Янка Купала», затрыманую на акцыі пратэсту

Кадр з фільму «Янка Купала». Рэжысэр: Уладзімер Янкоўскі.

Актрысу Алену Гіранок затрымалі на акцыі пратэсту ўвечары 26 кастрычніка, яна правяла ноч у Маскоўскім РУУС Менска.

Раніцай 27 кастрычніка стала вядома, што яна выйшла на волю, піша телеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.

Гіранок — актрыса Тэатра-студыі кінаактора, здымаецца ў кіно. Адна з апошніх яе работ — роля жонкі Янкі Купалы Ўладзіславы ў аднайменным фільме Ўладзіміра Янкоўскага.