«Усе нашы калектывы — BRUTTO, Ляпіс-98, DREZDEN, КУЛЬТУРА і The Superbullz ня будуць выступаць у Беларусі да поўнай зьмены злачыннага рэжыму!» — напісаў Сяргей Міхалок у сваім Інстаграме.
«Мы не прызнаем легітымнасьць А. Лукашэнкі і заклікаем усю сусьветную супольнасьць адмовіцца ад любых кантактаў з злачыннай хунтай».
Музыка напісаў, што ягоная каманда «рэзка асуджае дзеяньні карнікаў і патрабуем пакараньня па кожным эпізодзе генацыдзе супраць уласнага народа».
«Мы настойваем на вызваленьні ўсіх палітвязьняў і правядзеньні новых свабодных выбараў у Беларусі! Наша возьме! Ганi быкоў — вярнецца воля! Ня быць скотам! Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!». — напісаў Сяргей Міхалок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы амаль 350 затрыманых у першы дзень страйку