У судах разглядаюцца справы шэрагу былых супрацоўнікаў Беларускай тэлевізіі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле у «несанкцыянаваных акцыях».
Як паведаміла экс-вядоўца БТ Кацярына Раецкая, справу Натальлі Бібікавай, шматгадовай аўтаркі культурных праграмаў на тэлеканале «Беларусь-3», адправілі ў міліцыю на дапрацоўку.
Экс-рэжысэрку Беларускай тэлевізіі Аляксандру Бабкову суд пакараў штрафам у памеры 189 рублёў.
Пасьля суду Натальлю Бібікаву і яе дачку Аляксандру Бабкову вызвалілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зноў асудзілі — гэтым разам за непадпарадкаваньнеРаней арышт за ўдзел у мітынгах пратэсту адбывалі былыя тэлевізійнікі Дзяніс Дудзінскі, Дзьмітры Кахно, Уладзіслаў Татур.