Як страйкуе ІТ

Ланцуг салідарнасьці каля Парка высокіх тэхналёгій 26 кастрычніка

Як даведалася Свабода, многія супрацоўнікі ІТ-сфэрына 26 кастрычніка ці то ўзялі выходны, ці то дзень за свой кошт. Заявы на дзень за свой кошт напісала частка супрацоўнікаў буйной ІТ-кампаніі Epam і іншых.

Супрацоўнікі многіх ІТ-кампаній працуюць з дому праз пандэміі каранавірусу яшчэ з вясны, дакладна ацаніць колькасьць тых, хто далучыўся да страйку, цяжка.

З 10 кампаній, куды зьвярнулася Свабода, у кожнай частка людзей 26 кастрычніка не працуюць. Апоўдні каля Парку высокіх тэхналёгіяў сабраўся ланцуг салідарнасьці з супрацоўнікаў ІТ. На акцыю выйшла некалькі дзясяткаў чалавек.

Па дадзеных на 2019 год, у ІТ-сэктары Беларусі працавалі больш як 50 тысяч чалавек, да 2022 году плянавалася давесьці долю ІТ у агульным ВУП да 10%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкі на заводах. Пратэст студэнтаў і пэнсіянэраў. Што адбываецца ў першы дзень пасьля ўльтыматуму Ціханоўскай