25 кастрычніка ў Беларусі праходзяць акцыі пратэсту ў падтрымку «Народнага ўльтыматума». Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень.
Пра найбольш маштабныя затрыманьні на гэты момант вядома ў Барысаве — каля гандлёвага цэнтру Green там затрымалі каля 20 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзяржынску масава выклікаюць у міліцыю ўдзельнікаў мірных пратэстаўУ Менску затрымалі двух журналістаў незалежных выданьняў, таксама паступае інфармацыя пра затрыманьні ў Ваўкавыску, Гомлі, Пінску, Рэчыцы.
У Лідзе былі жорсткія затрыманьні, сьведкі расказалі, што супраць пратэстоўцаў быў ужыты газ, паведамляе Tut.by.