Мяжа паміж асабістай і прафэсійнай прасторамі становіцца штораз больш размытай, але правілы паводзін у іх шмат у чым аднолькавыя, сьцьвярджае Вікторыя Сафронава, аўтарка The New York Times.
Паводле нядаўняга апытаньня ў ЗША, кожны чацьвёрты працаўнік заявіў, што працуе цалкам дома.
Вікторыя Сафронава сабрала парады наконт «лічбавай гігіены» ад юрыстаў, кампутаршчыкаў і экспэртаў у «дыгітальным этыкеце», як працаваць на службовым кампутары дома, захоўваючы пры гэтым рэжым офіснай працы і абараняючы сваю прыватную прастору ад публічнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Zoom, Google Meet, Microsoft Teams і іншыя. Што трэба ведаць пра галоўныя аплікацыі для відэаканфэрэнцыйВыключайце сваю камэру, калі не ўжываеце
Большасьць аплікацый, якія выкарыстоўваць камэру, маюць опцыю выключыць/уключыць камэру. Але на ўсякі выпадак варта мець нейкую адмысловую покрыўку на вочка камэры або налепку, каб быць упэўненым, што вы не забыліся выключыць.
Выключайце таксама мікрафон
Калі ў дыгітальнай сустрэчы больш чым тры ўдзельнікі, выключайце свой мікрафон, калі не гаворыце.
Сьцяна і віртуальнае тло
Пастаўце ваш працоўны кампутар так, каб вочка камэры было нацэленае на сьцяну, а не на інтэр’ер вашага жытла. Калі гэта немагчыма, карыстайцеся віртуальным тлом.
Непажаданая карцінка
Калі вы празь няўважлівасьць падзяліліся з супрацоўнікамі нечым, — тэкстам ці карцінкай, — што не зьвязанае з вашай працай або што яны не павінны былі пабачыць, папрасіце адразу прабачэньня. Наагул падчас онлайн сустрэчаў выключайце опцыю share your screen.
Дакучлівы калега
Калі падчас онлайн сустрэчы вы чуеце/бачыце непажаданыя ці дакучлівыя гукі/карцінкі ад вашых калегаў, зьвяртайце ім увагу адразу, каб адключылі мікрафон/камэру, не цярпіце.
А што з абедам?
Калі ў офісе вам прадпісваўся час на тое, каб схадзіць паабедаць, працуючы дома таксама можаце на гэты час пакінуць кампутар.
Чаго нельга на працоўных кампутэрах
Выкарыстоўваць працоўную электронную пошту для прыватных зносін; спаміць людзей; загружаць фільмы нелегальна (гэтага нельга і на прыватных кампутарах); глядзець парнаграфію.