Праз Польшчу цягам трох апошніх дзён пракацілася хваля жаночых пратэстаў супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое не дазваляе жанчынам рабіць аборты пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду.
Польскія СМІ паведамляюць, што 23 кастрычніка масавыя вулічныя пратэсты, якімі кіруе структура пад назвай Агульнапольскі страйк жанчын (Ogólnopolski Strajk Kobiet), прайшлі ў такіх буйных гарадах, як Варшава, Уроцлаў, Кракаў, Катавіцэ, Лодзь, Шчэцін, Кельцэ, Люблін, Гдыня і Быдгашч, ды ў шэрагу меншых.
У Варшаве дэманстрацыі адбыліся перад домам Ярослава Качыньскага, лідэра кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», і домам прэм’ер-міністра Тадэвуша Маравецкага.
«У панядзелак блякуем усё, што магчыма — вуліцы, скрыжаваньні. Зь серады — не ідзем на працу», — заявіла падчас варшаўскай дэманстрацыі Марта Лемпарт, адна зь лідэрак Агульнапольскага страйку жанчын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы прызналі заканадаўчы дазвол аборту пры цяжкай паталёгіі плоду антыканстытуцыйнымКанстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйнымі палажэньні аб спыненьні цяжарнасьці пры цяжкіх пашкоджаньнях плоду. За такое рашэньне 22 кастрычніка прагаласавалі 11 з 13 судзьдзяў.
З моманту ўступленьня ў сілу рашэньня суду аборты будуць дазволеныя толькі ў выпадку згвалтаваньня, інцэсту або калі здароўе маці пад пагрозай.