Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове з Дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо распавёў пра нацыянальным дыялёгу, які, на яго думку, вядзецца ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на тэлеканал АНТ паведамляе Інтэрфакс.
«Лукашэнка праінфармаваў суразмоўцу аб нацыянальным дыялёгу, які цяпер актыўна вядзецца ў Беларусі», — было сказана ў блёку навінаў.
Закранаючы зьнешнепалітычнай аспэкты, Лукашэнка нібыта падкрэсьліў, што Расея зьяўляецца галоўным саюзьнікам Беларусі, асабліва адзначыўшы падтрымку, што аказваецца ў цяперашні пэрыяд.
«Разам з тым, як было заўважана, Расея ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі. Пры гэтым краіны гатовыя сумесна рэагаваць на ўзьніклыя вонкавыя зьнешнія пагрозы», — пераказвае тэлеканал зьмест гутаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбылася тэлефонная размова Майка Пампэо з Аляксандрам ЛукашэнкамПампэо, паводле афіцыйнага тэлеканалу Беларусі, у сваю чаргу падкрэсьліў, што ЗША нязьменна застаюцца прыхільнікамі сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі і прыхільнікамі разьвіцьця супрацоўніцтва з краінай.
Паводле інфармацыі тэлеканалу, суразмоўцы абмеркавалі сытуацыю ў сьвеце. «На думку абодвух бакоў, пасьля лютаўскага візыту Пампэо ў Менск становішча зьмянілася ашаламляльна, паўсталі і ўзьнікаюць усё новыя выклікі».
Таксама Лукашэнка і Пампэо нібыта абмеркавалі ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Беларусі і ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі».
Як паведаміў вядучы тэлеканалу АНТ, Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь выступае «за мірнае і спакойнае вырашэньне ўсіх канфліктаў, у тым ліку на зьнешнім контуры».
«Яшчэ адной тэмай размовы стаў лёс аднаго з грамадзяніна ЗША ў Беларусі», — інфармуе АНТ.
Паводле тэлеканалу, Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі ўважліва назіраюць за палітычнай кампаніяй у ЗША, пажадаў посьпехаў у яе правядзеньні ў цэлым і асабіста Дональду Трампу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Майк Пампэо заявіў аб рашучай падтрымцы ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі
Падрабязнасьцяў тэлефоннай размовы ў амэрыканскай вэрсіі на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША пакуль няма.
- Апошнія два месяцы Майк Пампэо неаднаразова рабіў заявы ў справе Беларусі.
- ЗША ўвялі санкці супраць васьмі асоб, адказных за гвалт і парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
- 1 лютага 2020 году Майк Пампэо наведаў зь візытам Менску і меў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.