Пра гэта ён напісаў у адным з лістоў на волю, які падае яго тэлеграм-канал.
Вось фрагмэнты зь ліста:
- Мае заняткі тут вельмі стандартныя: чытаньне, пісаньне, павышэньне кампэтэнцый у беларускай і ангельскай мовах. Дарэчы, я тут таксама арганізаваў курсы ангельскай для пачаткоўцаў:)
- Шахматы і шашкі ёсьць, але няма партнэраў: Таму проста разыгрываю партыі з кніжак...
- Мне вельмі прыемна чытаць, што гэты год для нашай краіны стаў незвычайным, і мы пачалі змены і рух у правільным кірунку. І хоць у нас шмат балот, і прабівацца праз іх складана, і здаецца, атрымліваецца ня вельмі хутка, але я веру, што большая частка людзей зразумела, што трэба выбірацца з гэтай багны.
- Так ужо атрымалася, што мне таксама ўдалося ўбачыць восеньскі Менск і прыроду. Гэта і на самай справе вельмі прыгожа!
- Некалькі слоў пра маё здароўе. Усе больш-менш стабільна і гэта нават можна было пабачыць па БТ:)