Беларусы, якія апынуліся ў Кіеве, запісалі кранальны кліп на вышыні 162 мэтры. ВІДЭА

Кіеў з вышыні птушынага палёту

Не спыняюцца акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, якія ладзяць беларускія эмігранты па ўсім сьвеце. Адзін з такіх ролікаў запісалі ў Кіеве на даху самага высокага будынку Ўкраіны.

«Мы, беларусы, якія вымушаны былі зьехаць з радзімы, няспынна думкамі і пачуцьцямі знаходзімся дома. Дома з нашымі роднымі і сваякамі. Дома з нашымі цудоўнымі, сьветлымі і фантастычнымі беларусамі. Няхай сонца гэтага відэа асьвятляе полымя нашага сьцяга і сэрца! Няхай цемра адступіць, а Беларусь будзе жыць вечна! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!» — гаворыцца ў суправаджальным тэксьце.

Здымкі відэакліпу праходзілі на даху самага высокага будынку ва Ўкраіне на вышыні болей за 162 мэтры.

Музыка Міколы Равенскага, тэкст Натальлі Арсеньневай. Выконвае хор і салісты царквы «Абуджэньне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторкі Сьвятлана Зелянкоўская і Анастасія Шпакоўская запісалі зварот у падтрымку беларускіх жанчын. ВІДЭА