У Менску прайшоў «Жаночы марш». ФОТА, ВІДЭА

Традыцыйны суботні «Жаночы марш»​ супраць улады Аляксандра Лукашэнкі прайшоў 24 кастрычніка ў Менску.

Некалькі соцень чалавек прайшлі шэсьцем ад вуліцы Першамайскай да плошчы Перамогі і пасьля праспэктам Незалежнасьці да Акадэміі Навук, адкуль зноў вярнуліся на плошчу Якуба Коласа. Падчас акцыі затрыманьняў не было, а вось да яе пачатку і пасьля, паводле праваабаронцаў «Вясны», затрымалі прынамсі дзевяць жанчын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночы марш у Менску. Фотагалерэя

15.37 «Жаночы марш» скончыўся. У натоўпе сказалі: «Разыходзімся. Пачынаецца дэмарш».

15.30 Удзельніцы маршу выгукаюць: «Ганьба БТ!». Гэта ў адрас дзяржаўных журналістаў, што здымаюць акцыю на відэа.

15.22 Калёна жанчын разьвярнулася каля кінатэатру «Кастрычнік» і рухаецца назад у бок плошчы Якуба Коласа.

15.10 Калёна дайшла да Акадэміі навук.

14.48 Жанчыны ідуць праспэктам Незалежнасьці

14.30 Жанчыны пайшлі ад Першамайскай вуліцы па Захарава да плошчы Перамогі

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску пачаўся жаночы марш

Яшчэ да пачатку маршу на скрыжаваньні Бранявога завулку і паралельнай Захарава вуліцы Зьмітрака Бядулі затрымалі дзьвюх жанчын, паведаміў Onliner.