У Беларусі на 24 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 82 670 пацыентаў, у якіх быў пацьверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агулам на гэты час захварэлі 91 978 чалавек — дзённы прырост 811 выпадкаў. У першую каранавірусную хвалю ўвесну і летам гэты паказьнік перавышаў 900.
Ад пачатку эпідэміі памерлі 953 пацыенты, зь іх 4 — за апошнія суткі.
Паводле мэдычнага ведамства, за ўвесь час праведзена 2 347 375 тэстаў на COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хай яму гэты сыр уводзяць». Лекар зь Віцебску расказаў пра сытуацыю з каранавірусам і рэцэпты Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус у сьвеце. САЗ: «Пандэмія будзе да лета», новыя рэкорды ў ЗША, Францыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «10 дзён лячылася дома, на КТ — 65% паражэньня лёгкіх» — як хварэюць на каранавірус у другую хвалю
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ